Bloomberg: беларускія ўлады блакуюць інтэрнэт абсталяваннем з ЗША

Блакаванне інтэрнэту ў Беларусі / ictworks.org
Блакаванне інтэрнэту ў Беларусі / ictworks.org

Амерыканскае выданне Bloomberg заявіла, што тэхналогія і абсталяванне з дапамогай якіх у Беларусі з 9 па 11 жніўня практычна не працаваў інтэрнэт, былі распрацаваны ў ЗША.

Па дадзеных Bloomberg, тэхналогія "deep packet inspection" належыць амерыканскай кампаніі Sandvine Inc. Карпарацыя вырабляе абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для маніторынгу і фільтрацыі сеткавага трафіку.

Беларускі нацыянальны цэнтр абмену трафікам, кіраўнік інтэрнэт-сеткамі краіны, атрымаў неабходнае абсталяванне ад расійскай кампаніі "Инфосистемы Джет". У рамках кантракту на 2,5 мільёна долараў.

Беларускія ўлады заявілі, што збоі былі выкліканыя масіраванай кібератакі, але эксперты па кібербяспецы і групы па абароне дадзеных заявілі Bloomberg, што тэхнічны аналіз інтэрнэт-актыўнасці ў краіне паказвае на дзеянні ўрада.

9 жніўня ў Беларусі сталі недаступныя Twitter, Facebook, Telegram, WhatsApp і Viber. Навінавыя сайты за межамі Беларусі былі заблакаваныя. На працягу некалькіх дзён у людзей не было доступу да тысяч вэб-сайтаў.

Блакаванне абмяжоўвала хуткасць публікацыі рознай інфармацыі ў інтэрнэце. Напрыклад, нельга было неадкладна распаўсюдзіць у сацыяльных сетках ці трансляваць у прамым эфіры відэа. Інтэрнэт працаваў толькі праз VPN.

Як абыйсці блакаванне

Для зняцця блакавання шмат хто ў Беларусі скарысталі Psiphon, які маскіруе інтэрнэт-трафік, каб ён не патрапіў пад радар глыбокай праверкі пакетаў.

Да 11 жніўня кампанія Psiphon Inc., якая базуецца ў Таронта, зарэгістравала больш за 1,7 мільёна унікальных карыстальнікаў у Беларусі, што складае амаль пятую частку насельніцтва краіны. За некалькі дзён да гэтага колькасць карыстальнікаў Psiphon ў Беларусі, па дадзеных кампаніі, складала ўсяго некалькі тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі