Больш за 80% украінцаў дрэнна ставяцца да Беларусі, больш за 90% — да Лукашэнкі
Сумны Аляксандр Лукашэнка
80,6% украінцаў лічаць Беларусь удзельніцай вайны, развязанай Расіяй ва Украіне. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 7, 5% апытаных, яшчэ 11, 9% не вызначыліся. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, якое з 22 лютага па 1 сакавіка 2023 года правёў Цэнтр Разумкова.
Увогуле, украінскае грамадства дэманструе жахліва негатыўнае стаўленне да Беларусі. Больш за 80% рэспандэнтаў ставяцца да Беларусі адмоўна (56,3% — адмоўна, 24,4% — пераважна адмоўна). Станоўчае стаўленне да Беларусі выказалі 12,4% апытаных.
Яшчэ горш грамадзяне Украіны ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Больш за 90% рэспандэнтаў ставяцца да яго негатыўна (76,3% — негатыўна, 15,9% — пераважна негатыўна). А пазітыўна да Лукашэнкі ставяцца ўсяго 3,3% апытаных.
Дзве траціны апытаных цалкам (46,7%) ці хутчэй (22,5%) падтрымліваюць поўны разрыў усіх адносінаў Украіны з Беларуссю пасля перамогі Украіны ў вайне. Зусім не падтрымліваюць поўны разрыў усіх адносінаў Украіны з Беларуссю ўсяго 5,4% апытаных, хутчэй не падтрымліваюць — 11,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.