"Былі чутны стрэлы": у Іванава затрымалі асуджаную на "хімію" настаўніцу

"Былі чутны стрэлы": у Іванава затрымалі асуджаную на "хімію" настаўніцу

У Іванава Брэсцкай вобласці затрыманая настаўніца Алена Пуцыковіч, якая адбывае "хатнюю хімію" за два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянераў, паведамляюць праваабаронцы. 

Суседзі настаўніцы кажуць, што падчас затрымання былі чутны стрэлы — магчыма, міліцыя страляла ў сабаку, бо пазней каля дома стаялі машыны хуткай і ветэрынарнай дапамогі.

Па інфармацыі Еўрарадыё, 13 ліпеня ў горадзе адбылося некалькі затрыманняў. У Іванаве ў гэты дзень бачылі супрацоўнікаў КДБ і ГУБАЗіКа. Паводле папярэдняй інфармацыі сярод затрыманых — былы супрацоўнік міліцыі. 

Перадачы для затрыманых не бяруць. Пагаджаюцца толькі на медыкаменты.

Алена Пуцыковіч працавала школьнай настаўніцай 30 гадоў. Пасля выбараў жанчына ўдзельнічала ў мясцовых акцыях пратэсту, пасля чаго пачаліся затрыманні, суды, прысуды і штрафы.

Восенню 2020 года Алену прызнавалі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, вясной 2021 года — вінаватай па артыкуле 188 КК РБ "Паклёп", асудзіўшы на два з паловай гады "хатняй хіміі" з кампенсацыяй маральнай шкоды пацярпелым. Год таму Еўрарадыё пагутарыла з настаўніцай. Тады яна казала вось што: "Я ведаю, што хутка ўсё скончыцца. Адбываць пакаранне я не буду, а будуць адбываць пакаранне людзі, якія сапраўды здзейснілі злачынства". 

13 ліпеня суд пакараў палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву яшчэ васьмю гадамі турмы. 

(дапоўнена)

Праваабаронцам сталі вядомыя імёны іншых затрыманых. Гэта Тамара Падымака і Марына Кіевец. Акалічнасці затрымання высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі