Былы гендырэктар "Пінскдрэва" Ларан Арыніч памёр у Польшчы

Ларан Арыніч

Ларан Арыніч / MOST

26 студзеня ў Польшчы ва ўзросце 88 гадоў памёр былы гендырэктар "Пінскдрэва" Ларан Арыніч. Пра гэта піша выданне MOST са спасылкай на знаёмы' сям'і.

Паведамляееца, што ў снежні 2024 года ў Арыніча выявілі пухліну. У сярэдзіне снежня яго прааперавалі і выпісалі. Спярша яго пасля аперацыі даглядалі дома, але потым перавезлі ў дом састарэлых. Ён памёр, прабыўшы там крыху больш за тыдзень.

Пахаваюць Арыніча ў Беларусі. "Яго апошняе жаданне было вярнуцца дадому апраўданым", — раскуазаў журналістам знаёмы сям'і.

Ларан Арыніч нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям'і ссыльных сялян. Дазвол вярнуцца ў Беларусь сям'я атрымала ў 1950-м.

Яшчэ ў савецкі час Арыніч узначаліў "Пінскдрэў", а потым стаў адным з ключавых акцыянераў прадпрыемства. 25 кастрычніка 2010 года на заводзе "Піснкдрэў-ДСП" адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі 14 чалавек. Арыніч быў адным з чатырох абвінавачаных і выехаў з краіны пад нагодай лячэння. У Польшчы ён жыў за кошт сваякоў і сацыяльных дапамог, бо акцый прадпрыемстваў пазбавіўся.

Увесь гэты час Арыніч не прызнаваў віны і 14 гадоў спрабаваў даказаць сваю невінаватасць у выбуху. Ён хацеў вярнуцца ў Беларусь пасля 2025 года, калі закончыцца тэрмін даўнасці паводле ягонага крымінальнага артыкула.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі