Былыя палітзняволеныя Дзмітрый Лукша і Паліна Палавінка выехалі за мяжу
Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пасля вызвалення
Экс-журналіст БТ Дзмітрый Лукша і яго жонка Паліна Палавінка з'ехалі з Беларусі. Палітзняволеных вызвалілі па памілаванні яшчэ ў пачатку ліпеня. Цяпер яны ў Польшчы, паведамляе @dw_belarus.
Лукшу, які пасля звальнення з БТ (вёў там праграму "Зона X") працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага канала "Хабар 24", у канцы 2022 года aсудзілі на 4 гады калоніі, Палавінку — на 2,5 года калоніі. Іх абвінавачвалі ў "дыскрэдытацыі Беларусі" і ўдзеле ў пратэстах. А яшчэ быў вялікі штраф — каля 5300 еўра.
Паліну Палавінку вызвалілі за некалькі тыдняў да заканчэння тэрміну. Дзмітрыю Лукшу заставался правесці ў калоніі больш за год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.