Бюджэт пражытковага мінімуму з лістапада зменшыцца на 0,1%

Бюджэт пражытковага мінімуму з лістапада зменшыцца на 0,1%

У Беларусі вызначаны сярэднемесячны бюджэт пражытковага мінімуму на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у коштах верасня 2015 года. Як паведамляе БЕЛТА, новыя нарматывы ўведзеныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычніка 2015 года №60.

Бюджэт месячнага пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016-га складае 1 млн 567 тыс. 810 рублёў.

Новы БПМ зменшыўся на 0,1% у параўнанні з тым, што дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года — 1 млн 569 тыс. 130 рублёў. У Мінпрацы зніжэнне памеру БПМ патлумачылі вераснёўскім зніжэннем коштаў на садавіну і гародніну ў параўнанні з чэрвенем. Дарэчы, гэтая прадукцыя ў харчаванні займае 22,5%.

Для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва Мінпрацы вызначыла наступныя памеры БПМ: працаздольнага насельніцтва — 1 млн 725 тыс. 700 руб.; пенсіянераў — 1 млн 195 тыс. 80 руб; студэнтаў — 1 млн 515 тыс. 120 руб.; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 1 млн 7 тыс. 190 руб.; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 1 млн 405 тыс. 460 руб.; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — 1 млн 720 тыс. 30 руб.

У Мінпрацы кажуць, што хаця БПМ і паменшыўся, на ранейшым узроўні з 1 лістапада застануцца віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ. Не зменяцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым.

Ад 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016-га пры прызначэнні (пераразліку) пенсій, дапамог, іншых сацыяльных выплат, якія вылічваюцца зыходзячы з БПМ, будзе прымяняцца яго велічыня ў коштах чэрвеня — 1 млн 569 тыс. 130 руб.

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі