Чацвёра беларусаў затрыманыя ў Арменіі з пачатку 2024 года
Турэмная камера
Чацвёра беларусаў затрыманыя ў Арменіі з пачатку 2024 года. Усе яны былі абвешчаныя Генпракуратурай Беларусі ў міждзяржаўны вышук СНД.
Усе затрыманыя цяпер знаходзяцца ў ізалятары горада Ванадзор.
"За паўтара месца з пачатку года — чатыры затрыманні. Гэта, мне падаецца, вельмі шмат, улічваючы, што за ўвесь 2023 году быў толькі адзін выпадак. І той быў не па артыкулу аб ухіленні ад службы ў войску", — паведаміў "Радыё "Свабода" юрыст Хельсінскай асацыяцыі Арменіі Араік Папік'ян.
Па яго словах, на гэты раз ухіленне ад службы ў войску — не адзіная падстава для затрымання беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.