Чаму мужыкі б’юць адзін аднаго? Жывы эфір з байцом турніру “Васьміног”

Чаму мужыкі б’юць адзін аднаго? Жывы эфір з байцом турніру “Васьміног”

25 траўня ў мінскім Prime Hall пройдзе міжнародны турнір па розных відах баявых адзінаборстваў “Васьміног”. На рынг выйдуць байцы з васьмі краін: Польшчы Літвы, Расіі, Румыніі, Казахстана, Малдовы Украіны і Беларусі. Гледачоў чакаюць 11 “інтэрнацыянальных” баёў.

Арганізатары турніру кажуць, што байцы ў пары падбіраюцца раўназначныя, таму на працягу бою лідар паядынку можа змяняцца пасля кожнага раўнда. Яшчэ адно адрозненне “Васьмінога” ад іншых турніраў у тым, што на рынг запрашаюць гледачоў. Гэтая забава называецца “Душа-хлопец”, яе прыдумаў і першы час праводзіў рэпер Сярога. Хлопцы, якіх выберуць з глядацкай залы, правядуць бой па правілах кікбоксінга. Выйсці на рынг і перажыць эмоцыі, якія адчуваюць байцы, зможа кожны ахвочы.

У турніры бяруць удзел чэмпіёны свету і Еўропы ў прафесійным боксе, муай-тай, MMA і K-1. Сярод беларусаў, якія пацвердзілі ўдзел у баях, — Мурат Азербіеў, чэмпіён свету і Беларусі (тайскі бокс, кікбоксінг). 18 траўня ён быў госцем студыі Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі