Чаму "Шахеды" залятаюць у Беларусь? Тлумачэнне эксперта

"Шахед"

"Шахед" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Расійскія ўдарныя беспілотнікі тыпу "Шахед" могуць залятаць у Беларусь праз перашкоды ад комплексаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

РЭБ глушыць сігналы, каб ракеты або дроны, якія ляцяць да мэты, не змаглі знайсці патрэбныя каардынаты і "заблукалі".

"Лічу, што нядаўнія навіны пра "Шахедаў", якія з незразумелых прычын накіроўваліся на тэрыторыю Беларусі, могуць быць звязаныя менавіта з такімі дзеяннямі ўкраінскай РЭБ",кажа ўкраінскаму Антыкарупцыйнаму парталу адзін з экспертаў тэлекамунікацыйнага рынку Раман Хіміч.

Почему “Шахеды” залетают в Беларусь? Вот возможное объяснение
Іранскі дрон "Шахед" / Shutterstock

Украінцаў перакінула ў Гомель

Працу сродкаў глушэння GPS-навігацыі адчулі на сабе не толькі "Шахеды", але і... смартфоны жыхароў Кіеўскай вобласці. Некалькі дзён запар яны паказвалі несапраўдную геалакацыю. Напрыклад, у вёсках Вышгарадскага раёна смартфоны вырашылі, што іх уладальнікі знаходзяцца ў Гомелі ці Мазыры. А часам тэлефоны паказвалі суседнія раёны Кіеўшчыны.

"Паводле звестак Google-карты, я знаходжуся на вуліцы Леніна, недалёка ад Мазырскага замка", — расказвала адна з жыхарак Кіеўшчыны.

А ў іншым населеным пункце мясцовы жыхар атрымаў на тэлефон паведамленне, у якім гаварылася, што яго сабака знаходзіцца ў Гомелі. На гадаванцы быў ашыйнік, які перадае інфармацыю пра яго месцазнаходжанне.

"Мяне тады не было дома, таму я вельмі здзівіўся такому рэзкаму перамяшчэнню гадаванца і нават папрасіў суседзяў праверыць, ці ўсё ў парадку", — расказваў уладальнік сабакі.

У тых украінцаў, чые тэлефоны змянілі геалакацыю на Беларусь, гадзіннікі на тэлефонах аўтаматычна перавяліся на гадзіну наперад, так што людзі яшчэ і прачыналіся па будзільніку на гадзіну раней. Некаторыя не заўважылі дзіўнага ў паводзінах смартфонаў і прыехалі на працу на гадзіну раней.

"Людзі прыходзілі на каву на гадзіну раней, — расказвае ўладальнік аднаго з дробных бізнесаў Кіеўшчыны, які і сам прыехаў на працу раней. — Памылку выявілі толькі ў абеду, калі ўсе пачалі параўноўваць геалакацыю і час".

Відаць, гэтак жа, як "заблукалі" смартфоны жыхароў Кіеўшчыны, маглі заблукаць і "Шахеды".

Нагадаем, што расійскія "Шахеды" пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці быў збіты першы "Шахед". Паводле інфармацыі маніторынгавай групы "Беларускі Гаюн", з ліпеня ў паветраную прастору Беларусі ўвайшло 106 дронаў. Еўрарадыё падрыхтавала гайд па бяспецы. Расказваем, як паводзіцца падчас атакі беспілотнікаў.

Ноччу ў Беларусь на 20 хвілін залятаў дрон "Шахед"

Гайд па бяспецы: як паводзіць сябе падчас атакі беспілотнікаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі