Чаму ўкраінская “Баба-Яга” пакуль аблятае бокам Мазырскі НПЗ — эфір
Яўген Магда
Усё часцей апошнім часам, на фоне інфармацыі пра нібыта назапашванне беларускага войска ля беларуска-украінскай мяжы, з’яўляюцца заявы пра тое, што нібыта паміж Кіевам і Мінскам існуе нейкая дамоўленасць “аб ненападзе”. Калі, кім і на якіх умовах гэтая дамоўленасць была “падпісаная” (калі гэтая дамова сапраўды існуе), не ўдакладняецца. Тым не менш, украінскія беспілотнікі абмінаюць аб’екты на тэрыторыі Беларусі, якія відавочна працуюць на расійскае акупацыйнае войска.
Ці сапраўды існуе дамоўленасць паміж Кіевам і Мінскам і на якіх умовах яе маглі падпісаць? Што адбываецца ў польска-украінскіх адносінах і як гэта можа паўплываць на дапамогу Украіне? Ці існуе верагоднасць затрымання Пуціна ў Манголіі і калі затрымання не будзе, то чаго вартыя міжнародныя пагадненні, якія падпісваюць дзяржавы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.