Чарговы штраф за "Чарнобыльскі шлях"

Чарговы штраф за "Чарнобыльскі шлях"

У Мінску вынесены чарговы штраф за "Чарнобыльскі шлях", якога не было. На гэты раз была пакараная сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускай хрысціянская грамада" Вольга Кавалькова. Яна была ў ліку заяўнікаў вулічнай акцыі, якія ў выніку ад яе правядзення адмовіліся. Аднак Кавалькова прыйшла 26 красавіка да Акадэміі навук і з некалькімі дзясяткамі чалавек прайшла па ходніках праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. Суд Першамайскага раёна сталіцы прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Штраф склаў 382,5 рубля.

Раней за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" былі аштрафаваныя некалькі чалавек, а сярод іх — незалежны аналітык Сяргей Чалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі