"Чэлсі" і "Бенфіка" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты "Чэлсі" / Reuters
Футбалісты "Чэлсі" / Reuters

"Чэлсі" і "Бенфіка" выйшлі ў чвэрцьфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яны перамаглі па выніках двух паядынкаў адпаведна "Барусію" з Дортмунда (2:0 і 0:1) і "Бруге" (5:1 і 2:0).

Для "Чэлсі" гэта вялікі поспех, паколькі ў англійскай прэм'ер-лізе каманда выступае няўдала, займае толькі 10-е месца.

Лёсаванне матчаў 1/4 фіналу прызначана на 17 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі