На 22.00 у пункце пропуску "Каменны Лог" стаяла больш за 300 аўтамабіляў
Да вечара 5 лістапада чэргі на беларуска-літоўскай мяжы захоўваюцца. Яшчэ напярэдадні Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі папярэджваў кіроўцаў, што ў пункце пропуску "Каменны Лог" з суботы могуць узнікнуць праблемы, паколькі на літоўскім баку мяжы, у пункце пропуску "Мядзінінкай", на працягу трох дзён будуць рамантаваць паласу руху грузавікоў. Нямала кіроўцаў не скарысталіся гэтым папярэджаннем і сёння там узніклі чэргі. На 18-ю гадзіну на выезд стаялі 300 аўтамабіляў, з іх 200 — грузавікі. На ўезд было толькі 10 грузавікоў. На 22.00 у "Каменным Логу" на выезд стаяла 320 аўтамабіляў, з іх 220 грузавых.
У "Катлоўцы" на 18-ю гадзіну на выезд было толькі 50 грузавікоў, на 22.00 — 90. У "Беняконях" на 18-ю гадзіну быў 61 грузавік і 18 легкавікоў, праз чатыры гадзіны — 79 грузавікоў. У "Прывалцы" паводле дадзеных на 18.00 стаяла 86 грузавікоў і 53 легкавых аўтамабіля, на 22.00 — 92 грузавіка.