Чым Пракоп’еў так напалохаў рэжым і навошта яму КР — эфір

Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё

Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё

Колькі дзён таму паплечнік Валерыя Сахашчыка,  экс-вядоўца “Радыё Гаага” Вадзім Пракоп’еў заявіў пра свой намер узяць удзел у выбарах у новы склад Каардынацыйнай рады. І неўзабаве ў Беларусі распачалася новая хваля рэпрэсій і рабавання пад назвай “справа Каардынацыйнай рады”, а яшчэ праз колькі дзён стала вядома, што 19 снежня Вадзіма Пракоп’ева будуць судзіць. Завочна. Абвінавачваюць яго гэтым разам паводле пяці крымінальных артыкулаў, сярод якіх знявага Лукашэнкі і паклёп на яго. Пры тым, што 21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення нібыта за падпал дома Гайдукевіча.

Навошта Пракоп’еў вырашыў ісці ў Каардынацыйную рады і які ўвогуле сэнс у існаванні гэтай структуры? Што адбываецца ў дэмакратычных сілах, хто ці што стаіць за ўсё новымі скандаламі ў асяродку апанентаў рэжыму? Ці існуе магчымасць сілавога сцэнара вызвалення Беларусі і ці дапамогуць гэтаму вызваленню палітычныя амбіцыі штаба палка Каліноўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з грамадскім дзеячам Вадзімам Пракоп’евым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі