Да +23 градусаў будзе ў Беларусі ў аўторак

Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 15 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да +17...+23.
Цёплае надвор'е захаваецца і ў наступныя дні. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У асобных раёнах прагназуюць моцны парывісты вецер.
А ў чацвер па захадзе Беларусі чакаецца да 27 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.