"Далей — завочныя расстрэлы" — каліновец пра завочны суд у Беларусі
Ціхан Клюкач на фронце ва Украіне
У Беларусі ў дачыненні да яшчэ васьмі добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў, распачалі так званую "спецвытворчасць" — іх збіраюцца судзіць завочна (нядаўна яе распачалі ў дачыненні 5 чалавек). Гэта — Аляксей Манчынскі, Раман Яроменка, Павел Кахновіч, Яўген Каранкевіч, Аляксандр Пятроўскі, Яўген Салохін, Ягор Іспянькоў і Ціхан Клюкач. Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу: "стварэнне экстрэмісцкага фармавання", "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце" ды іншыя.
"Далей — завочныя расстрэлы. Так бачу", — так пракаментаваў навіну з Мінска Клюкач, былы беларускі палітвязень, а цяпер каліновец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.