Дажджы і (можа быць) мокры снег. Прагноз надвор'я на 10 лютага

Мокры снег / vk.com
10 лютага ў Беларусі будзе дажджліва і ветрана. Месцамі прагназуецца мокры снег, але калі ён і выпадзе — дык хутка растане. "Сапраўдная зіма" з "сапраўднымі халадамі" адкладаецца да канца тыдня.
Неба будзе воблачным. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Парывы ветру будуць дасягаць 18 м/с.
Мінімальная тэмпература паветра ўночы — -1 градус, максімальная — +5 па Цэльсіі. Удзень будзе ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.