Дэвальвацыя беларускага рубля за два тыдні вайны склала 25%
За два тыдні расійскага ўварвання ва Украіну беларускі рубель дэвальваваўся да долара роўна на 25%. 24 лютага 1 долар каштаваў 2,6419 рубля. Курс на 10 сакавіка — 3,3031 рубля.
Гэта пра афіцыйны курс. Курс у абменніках за гэты час увогуле ўзляцеў да нябёсаў.
Што гэта значыць для простых людзей? На свой рублёвы заробак яны цяпер могуць набыць менш, чым раней. Даражэюць усе тавары, якія ўвозяцца з-за мяжы. Растуць цэны і на простыя рэчы: хлеб, цукар, малако — бо ў кошце кожнага тавара ёсць замежныя складнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.