Домрачава — кіраўнікам атрадаў АМАП: Спыніце гвалт!

Домрачава — кіраўнікам атрадаў АМАП: Спыніце гвалт!

Знакамітая беларуская біятланістка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава выказалася наконт апошніх падзей у нашай краіне. За тры дні сілавікамі затрымана больш за 6 тысяч чалавек, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, сотні пацярпелі (сярод іх ёсць і спартсмены), ёсць дзве ахвяры. Домрачава звярнулася да кіраўніцтва сілавых структур.

"Люблю мірную родную Беларусь! І менавіта такую!", піша яна ў Instagram. Дар'я Домрачава заклікае ўсіх тых, хто аддае загады, у прыватнасці "кіраўнікоў атрадаў АМАП": "Спыніце гвалт!". Домрачава заклікае іх "не дапусціць працягу гэтага несправядлівага жаху на вуліцах". Яна пераканана, што любы канфлікт можна вырашыць "мірным шляхам" і просіць яе пачуць.

Дар'я Домрачава раней выказвалася пра сітуацыю ў Беларусі больш асцярожна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі