Дональд Трамп не хоча баніць TikTok

Дональд Трамп 

Дональд Трамп  / AP Photo

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў Вярхоўны суд адкласці магчымую забарону кітайскай сацыяльнай сеткі TikTok, каб даць яму час дамовіцца пра спосаб "выратавання платформы".

Кангрэс ЗША прыняў закон аб блакіроўцы TikTok у красавіку 2024 года. Яго падпісаў прэзідэнт Джо Байдэн. Забарона можа набыць моц ужо ў студзені 2025 года.

Трамп паабяцаў выратаваць TikTok падчас перадвыбарнай кампаніі. Пры гэтым ён сам спрабаваў забараніць кітайскую платформу ў 2020 годзе, на працягу папярэдняга тэрміна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі