Дональд Трамп завёў акаўнт у TikTok

Трамп у ціктоку

Трамп у ціктоку / Калаж Еўрарадыё

Дональд Трамп завёў акаўнт у TikTok. Першае відэа (з кадрамі сваёй выбарчай кампаніі) ён апублікаваў каля 7 гадзін таму. Яно ўжо сабрала 6,5 млн праглядаў, а на акаўнт Трампа ўжо падпісалася больш за 730 тысяч чалавек.

Зрэшты, для 330-мільённых ЗША гэта не так ужо і шмат. Проста бадзёры старт.

Раней Трамп заяўляў, што TikTok уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША. Але зараз памяняў меркаванне. Зрэшты, ён па-ранейшаму не лічыць, што для перамогі ў выбарах усе сродкі добрыя, аднак зараз "варожым" лічыць Facebook.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі