Дождж і мокры снег. Прагноз надвор'я на 18 лістапада

Прагноз надвор'я

Прагноз надвор'я / Shutterstock

Дождж, мокры снег і ўзмацненне ветру прагназуюцца ў Беларусі 18 лістапада. Вецер будзе парывісты, да 18 м/с.

У панядзелак будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Тэмпература ўночы — да -1 градусу. Удзень паветра прагрэецца да 2-7 градусаў цяпла. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску 18 лістапада будзе як усюды: дождж, мокры снег і парывісты вецер. Але ўночы не дойдзе да замаразкаў.

У начны час тэмпература ў сталіцы будзе ад +1 да +3°C. Удзень стане на два градусы цяплей — да +5°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі