Дрэннае надвор'е стала прычынай смяротнай аварыі ў Гродне

Месца ДТЗ 

Месца ДТЗ  / @Neman102

У Гродне кіроўца аўтобуса на пешаходным пераходзе насмерць збіў мужчыну. Аварыя адбылася сёння раніцай. Пешаход апынуўся заціснуты пад аўтобусам і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі. Кіроўца аўтобуса сказаў супрацоўнікам міліцыі, што не заўважыў пешахода з-за дажджу і мокрага лабавога шкла. Загінуламу было 67 гадоў, ён ішоў на працу.

У міліцыі тым часам адзначылі, што летась больш за палову (52%) наездаў на пешаходаў адбыліся менавіта на "зебры".

Плохая погода стала причиной смертельной аварии в Гродно
ДТЗ адбылося на нерэгуляваным пешаходным пераходзе / @Neman102
Плохая погода стала причиной смертельной аварии в Гродно
Пешаход апынуўся заціснуты пад аўтобусам / скрыншот відэа @Neman102

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі