Два байцы палка Каліноўскага ўключаныя ў спісы на абмен ваеннапалонных
Беларускія байцы Ян "Тромблі" Дзюрбейка і Сяргей "Клешч" Дзёгцеў уключаныя ў спісы на абмен ваеннапалонных, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.
"Тромблі" і "Клешч" трапілі ў палон у канцы чэрвеня пад Лісічанскам, дзе ішлі жорсткія баі з расійскімі войскамі.
У тыя ж дні полк страціў сувяць з чатырма байцамі палка. У сёняшнім прэс-рэлізе заяўляецца, што імаверна загінулі байцы батальёна "Волат" Іван "Брэст" Марчук, Васіль "Сябро" Парфянкоў, Васіль “Атам” Грудовік і Вадзім “Папік” Шатроў. Аднак дадзеная інфармацыя не з’яўляецца канчатковай.
“Мы не маем целаў ні аднаго з пералічаных ваяроў палка Каліноўскага”, — кажуць у прэс-рэлізе.
Правы каліноўцаў
Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх байцоў Палка Каліноўскага. Але ўсе байцы маюць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і ваенны квіток, які дае права легальна знаходзіцца на тэрыторыі краіны і магчымасць атрымаць від на жыхарства.
Анлайн-петыцыя, у якой тлумачылася неабходнасць надаць грамадзянства Украіны добраахвотнікам, набрала неабходную колькасць подпісаў украінцаў. Цяпер яе мае разгладзець прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.