Джонсан ізноў можа трапіць у выбарчы бюлетэнь. Але гэта не дакладна
Барыс Джонсан / flickr.com, Number 10
Крыніца з перадвыбарчага штаба Борыса Джонсана кажа, што ён сабраў подпісы 100 дэпутатаў-кансерватараў, патрэбныя для таго, каб балатавацца на пост прэм'ер-міністра, піша ВBС.
Зрэшты, частку дэпутатаў у гутарцы з журналістамі ВBС заяўляюць, што навіна пра "100 подпісаў" — гэта "поўная лухта". Пакуль што публічна заявілі пра сваю гатовасць падтрымаць Джонсана на выбарах толькі 50 дэпутатаў.
Сам экс-прэм'ер яшчэ не заяўляў афіцыйна пра свае намеры зноў паспрабаваць стаць прэм'ерам. Аднак вядома, што ён вярнуўся ў Вялікабрытанію сёння ўранку з Дамініканскай рэспублікі, дзе адпачываў з жонкай і дзецьмі. Аднак, мяркуюць журналісты, і гэта не кажа наўпрост пра яго намеры. Магчыма, у экс-прэм'ера проста скончыўся тэрмін адпачынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.