Дзвюх былых журналістак TUT.by унеслі ў "тэрарыстычны спіс"

Акцыя пратэсту журналістаў у 2020 годзе / Еўрарадыё
Акцыя пратэсту журналістаў у 2020 годзе / Еўрарадыё

"Тэрарыстычны спіс" КДБ павялічыўся на пяць імёнаў.

У лік "тэрарыстаў" трапілі былыя журналісткі партала TUT.by Вольга Лойка і Алена Талкачова. Абедзвюх сёлета выпусцілі з-за кратаў, але яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні і па-ранейшаму праходзяць па "справе TUT.by".

Акрамя таго КДБ залічыў у "тэрарысты" палітвязняў Андрэя Дзенісенку і Іну Можчанка, а таксама Дзмітрыса Міхайлаўса.

Цяпер у спісе 928 прозвішчаў, сярод іх 183 беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі