Дзяцей з рэгіёнаў працягваюць вазіць у Мінск у прыёмнік-размеркавальнік

Фота на памяць

Фота на памяць / t.me/dzr_by/

Дзяцей з рэгіёнаў працягваюць вазіць у Мінск у прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх УУС Мінаблвыканкама на Акрэсціна. Міліцыянты кажуць, што такія "экскурсіі" актуальныя, бо некаторыя падлеткі "ў кроку" ад змяшчэння ў такую ўстанову.

На гэты раз у прыёмнік-размеркавальнік прывезлі групу школьнікаў з Дзяржынска. Іх суправаджаў міліцыянт. На фоне калючага дроту было зроблена фота на памяць. Падлеткам паказалі штрафны ізалятар, "куды змяшчаецца падлетак, які парушае ўстаноўлены распарадак".

Падобныя "экскурсіі" праводзілі яшчэ ў мінулым годзе, калі ў Мінск прывозілі дзяцей з Барысава і Смаргоні. Сёлета на Акрэсціна пабывалі школьнікі з Валожынскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі