Эканаміст адказвае Васкрасенскаму пра гандаль палітвязнямі

Вызваліць палітвязняў недастаткова для адмены санкцый.

Вызваліць палітвязняў недастаткова для адмены санкцый. / DR

Юрый Васкрасенскі, памагаты рэжыму ў справе вызвалення палітвязняў, нядаўна ў інтэрв’ю дзёрзка заявіў, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі мусіць асабіста прыехаць у Беларусь “з падарункам”, каб вызваляць палітвязняў.

Гэтую заяву ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў палітолаг і эканаміст Уладзімір Кавалкін.

— Давайце ўявім сабе сітуацыю. Сабралася каманда: Сікорскі, Шольц, Макрон. Прыехала ў Мінск і кажа: вызваляй усіх, мы здымаем санкцыі. І ўсе шчаслівыя. Яны вяртаюцца назад — і ім трэба неяк правесці дэ-юрэ гэтае зняццё санкцый.

І на іх пададуць у суд за тое, што санкцыі здымаюцца не праз тое, праз што ўводзіліся. І гэта будзе казус. І гэта ўсе разумеюць. Ты перавысіў хуткасць і просіш адмяніць табе штраф праз тое, што ты добра ўсміхаешся, — разважае Кавалкін.

— Ён павінен паказаць, што ён не проста прыемна ўсміхаецца ўсім, ён неяк змяніў усю сваю палітыку такім чынам, што паводзіць сябе, як цывілізаваны чалавек. Што не саджае людей, што не саўзельнічае ў вайне, што беларускія прадпрыемствы не падвышаюць вытворчасць, каб пастаўляць тавары ў Расію, і гэтак далей. Трэба зрабіць тое, праз што гэтыя санкцыі былі накладзеныя, — падсумоўвае Кавалкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі