Экс-палітвязень Ігар Банцар трапіў у СІЗА Варшавы

Ігар Банцар / Белсат
Экс-палітвязень музыка Ігар Банцар знаходзіцца ў Варшаўскім СІЗА. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў актывіст Беларускай асацыяцыі палітвязняў "Да волі" Васіль Плешкуноў, а таксама пацвердзілі "Медыязоне" ўласныя крыніцы.
Паведамляецца, што Банцара арыштавалі на тры месяцы. Артыкул, па якім яго абвінавачваюць, невядомы. Магчыма, прычынай затрымання беларускага палітуцекача магла стаць бойка.
Асацыяцыя палітвязняў "Да волі" збірае Банцару грошы на адваката і перадачы.
У 2020 годзе Ігару Банцару прысудзілі 1,5 года "хіміі" за перфоманс перад міліцэйскай машынай. Пазней музыка пакінуў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.