Epam, Wargaming, Flo Health — каля 60 IT-кампаніяў плануюць пераезд у Літву

Epam, Wargaming, Flo Health — каля 60 IT-кампаніяў плануюць пераезд у Літву

Перамовы пра пераезда з Беларусі ў Літву вядуць больш за 60 IT-кампаніяў. Такую лічбу называла міністр эканомікі і інавацый Літвы Аўшрыне Арманайтэ, паведамляе interfax.by.

Яна нагадала, што ў 2020-м беларускія кампаніі былі вымушаныя пераязджаць у іншыя краіны ў выніку дзеянняў уладаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер Літва намераная канкураваць з іншымі краінамі-суседкамі, куды перабіраюцца беларускія кампаніі. 

Пасля таго, як у Беларусі пачаліся масавыя пратэсты выкліканыя фальсіфікацыямі на выбарах, пра намер пераехаць у Літву заявілі такія вядомыя IT-кампаніі, як Epam Systems, Wargaming, Flo Health, Coherent Solutions, Godel Technologies. Гэтым настроям спрыяе і тое, што з Новага года для супрацоўнікаў ПВТ адмянілі ільготны падаходны падатак.

У адказ падчас нядаўняй паездкі на завод "Гарызонт" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што інавацыйны цэнтр завода можа скласці годную канкурэнцыю Парку высокіх тэхналогій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі