ЕС зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі — Reuters

Еўрасаюз прымае новы пакет санкцый, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз прымае новы пакет санкцый, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі за вайну ва Украіне. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Афіцыйнай публікацыі дакумента яшчэ не было.

Раней паведамлялася, што ў новы пакет увойдуць амаль 200 юрыдычных і фізічных асоб, але ніякіх новых сектаральных санкцый не будзе.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Радыё "Свабода", трапяць пад санкцыі і прадстаўнікі Беларусі. Гаворка ідзе пра шэсць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі