Еўра-2016: Венгрыя згуляла ўнічыю з Партугаліяй, а Ісландыя абыграла Аўстрыю

Еўра-2016: Венгрыя згуляла ўнічыю з Партугаліяй, а Ісландыя абыграла Аўстрыю

На чэмпіянаце Еўропы па футболе скончыліся матчы ў групе F. 22 чэрвеня на стадыёне Люм’ер у французскім Ліёне Партугалія згуляла ўнічыю з Венгрыяй — 3:3. У партугальскія вароты мячы забілі Золтан Гера (19-ая хвіліна) і Балаш Джуджак (47-ая і 55-ая хвіліны). Венгерская зборная прапусціла мячы ад Нані (42-я хвіліна) і двойчы ад Крышціяну Раналду (50-ая і 62-ая).

У Парыжы зборная Ісландыі абыграла Аўстрыю з лікам 2:1. У аўстрыйскія вароты забіў Йон-Дадзі Бедварсан (на 18-ай хвіліне) і Арнар-Інгві Траўстасон (у дадатковы час), ісландская зборная прапусціла мяч ад Алесандра Шопфа (на 60-ай). Але аўстрыйцаў гэта не выратавала, яны едуць дадому.

У плэй-оф выходзяць Венгрыя, Партугалія і Ісландыя. 

Групавы турнір будзе завершаны матчамі ў падгрупе Е — Італія-Ірландыя і Швецыя-Бельгія, якія таксама пройдуць у сераду. Пачатак у 22.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі