Еўрапарламент падтрымаў стварэнне трыбуналу для расійскіх ваенных злачынцаў

Еўрапарламент падтрымаў стварэнне трыбуналу для расійскіх ваенных злачынцаў

Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю, якая заклікае стварыць спецыяльны трыбунал для расійскіх ваенных злачынцаў. Пра гэта ў Твітары паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

"Разам мы прыцягнем расійскае кіраўніцтва да адказнасці", — напісаў кіраўнік украінскай дыпламатыі.

Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі заклікае прыняць усе неабходныя меры, каб расійскі і беларускі рэжымы адказалі за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, генацыд і агрэсію.

Таксама Еўрапарламент заклікае распаўсюдзіь на беларускі орэжым усе санкцыі, уведзеныя супраць Расіі. Еўрадэпутаты  заклікаюць расследаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, прапаноўваюць краінам ЕС актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асобаў, адказных за гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі