Еўрасаюз адрэагаваў на вызваленне некалькіх дзясяткаў палітвязняў у Беларусі

ЕС заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных

ЕС заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных / shutterstock / Fanni_2021

Еўрасаюз адрэагаваў на вызваленне некалькіх дзясяткаў палітвязняў у Беларусі. З заявай выступіла Еўрапейская служба знешніх дзеянняў. У ёй адзначаецца, што ЕС "прымае да ведама вызваленне некалькіх палітычных зняволеных у Беларусі, асуджаных за ўдзел у мірных акцыях пратэсту пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года". "Мы падзяляем палёгку і радасць вызваленых асоб і іх сем'яў", — гаворыцца ў згаданай заяве.

Брусель працягвае заклікаць рэжым Лукашэнкі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных (толькі прызнаных праваабаронцамі больш за 1300). Падкрэсліваецца, што такім палітвязням, як Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Максім Знак і Віктар Бабарыка, "больш за 18 месяцаў адмаўляюць у магчымасці мець зносіны са знешнім светам".

ЕС заклікае рэжым забяспечыць усіх зняволеных належнай медыцынскай дапамогай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі