Філосаф Уладзімір Мацкевіч прызнаны экстрэмістам і сядзіць у камеры адзін
Філосаф Уладзімір Мацкевіч, якога трымаюць у СІЗА №1 ("Валадарка"), прызнаны схільным да экстрэмізму. У камеры ён сядзіць адзін, пішуць у сацсетках яго паплечнікі.
У СІЗА Мацкевіч знаходзіцца з 14 жніўня. За гэты час яму аддалі толькі пяць лістоў з волі.
Філосафа затрымалі 4 жніўня. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкул 342 Крымінальнага кодэкса ("арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.