Фіндырэктара Мінскага гадзіннікавага завода вінавацяць за данаты пацярпелым

Аляксей Саланенка / фота з ягонай старонкі ў Фэйсбуку
Стала вядома, якога топ-менеджара затрымалі сілавікі. Як распавядала Еўрарадыё, зранку 5 красавіка МУС паведаміла пра затрыманне намесніка дырэктара аднаго з мінскіх заводаў. Дзякуючы "Кіберпартызанам" стала вядома, што гаворка ідзе пра Аляксея Саланенку, піша "Наша Ніва".
Яму 37 гадоў, ён нарадзіўся ў Маладзечне. У Фэйсбуку пазначана, што з жніўня 2020 года Саланенка перайшоў на пасаду фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода, які выпускае гадзіннікі "Луч".
Затрымалі мужчыну днямі. У віну яму ставяць удзел у пратэстах 2020 года, размяшчэнне ў сацсетках "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і данаты пацярпелым ад гвалту.
Ці заведзеная на яго крымінальная справа, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.