Фінляндыя пачала будаваць плот на мяжы з Расіяй

Экскаватары капаюць пясок каля памежнага плота з Расіяй / Reuters
Экскаватары капаюць пясок каля памежнага плота з Расіяй / Reuters

Фінляндыя будуе першы ўчастак плота на мяжы з Расіяй. Узвядзенне пачалося 14 красавіка, менш чым праз два тыдні пасля далучэння Фінляндыі да NATO.

Урад Фінляндыі вырашыў пабудаваць бар'ер на выпадак, калі Расія паспрабуе стварыць міграцыйны крызіс, як гэта адбылося ля межаў Польшчы, Літвы і Латвіі, піша Reuters.

Финляндия начала строить забор на границе с Россией
Мяжа Фінляндыі з Расіяй / Reuters

Да канца 2026 года Фінскі плот, які зроблены з сталёвай сеткі, павінен пакрыць каля 200 кіламетраў найбольш важных участкаў мяжы. Каля плота будзе абсталяванне для назірання.

У 2022 годзе Фінляндыя зафіксавала на мяжы з Расіяй толькі 30 незаконных пераходаў. Расійскія памежнікі прадухілілі каля 800 спробаў уезду ў Фінляндыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі