Фота дня: былы палітвязень Леанід Судаленка сустрэўся з маці
"Вось яно шчасце", — падпісаў ён гэты здымак.
Былы палітвязень Леанід Судаленка сустрэўся з маці. "Вось яно шчасце", — падпісаў ён здымак са сустрэчы.
Судаленка — адзін з самых вядомых беларускіх праваабаронцаў. У прыватнасці, ён дапамагаў беларусам складаць звароты ў міжнародныя суды.
На днях ён выйшаў на волю. Судаленка поўнасцю адбыў тэрмін прызначанага пакарання (тры гады калоніі агульнага рэжыму). За кратамі быў са студзеня 2021-га.
Мужчыну абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці". Па факце яго затрымалі і асудзілі за дапамогу тым, хто пацярпеў падчас акцыяў пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.