Франак Вячорка абвясціў аўкцыён на свой гадзіннік

Франак Вячорка аддае гадзіннік за данат на беларускую справу / facebook.com/viachorka
Франак Вячорка вырашыў выставіць на аўкцыён свой гадзіннік. Гаджэт дастанецца таму, хто зробіць самы вялікі данат на беларускую справу, на дапамогу палітвязням, беларускім ваярам ва Украіне ці ветэранам.
Каб паўдзельнічаць у своеасаблівым аўкцыёне, трэба напісаць старшаму дарадцы Святланы Ціханоўскай у Фэйсбук — публічна ці асабіста.
Для Вячоркі гадзіннік быў падарункам, таму стартавым коштам стане першая зробленая стаўка. Гадзіннік перадуць пераможцы пасля пералічэння заяўленага даната.
Дарагі гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean заўважылі ў Вячоркі ў 2024 годзе. Ён казаў, што гэта падарунак ад сябра, атрыманы яшчэ ў 2020-м — "да таго, як былі створаны Офіс і Кабінет". Палітык абяцаў перадаць гадзіннік на аўкцыён у дапамогу палітвязням і іх родным, запланаваны на лета 2024-га. Аднак аўкцыён не адбыўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.