Гаспадара гродзенскай "Цудоўні" затрымалі за пратэсты 2020 года

Андрэй Несцяровіч з сям'ёй / фота з акаўнту яго жонкі ў ФБ
У Гродне 6 лютага затрымалі гаспадара этна-крамы "Цудоўня" Андрэя Несцяровіча.
Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яго жонцы, што затрыманне звязанае з пратэстамі 2020 года. Цяпер ён перабывае ў ІЧУ, але пазней яго перавядуць у СІЗА, дзе несцяровіч і будзе знаходзіцца да суда па крымінальнай справе.
На волі засталася яго жонка і сын, якому няма яшчэ і года
Этна-крама "Цудоўня" адкрылася ў 2015 годзе. Там прадаюць разнастайныя сувеніры і вырабы беларускіх майстроў. Пасля выбараў 2020 года краму штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Самога Несцяровіча затрымлівалі на суткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.