Гаспадара пітона, які "гуляў" у Мінску ў дзіцячым садку, могуць пакараць

Гаспадара пітона, які "гуляў" у Мінску ў дзіцячым садку, могуць пакараць

Гаспадара тыгровага пітона, які "гуляў" у Мінску ў дзіцячым садку, пакараюць, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Здарэнне адбылося 15 жніўня. На тэрыторыі 292-га садка па вуліцы Убарэвіча заўважылі 4-метровага пітона. На шчасце, дзяцей ужо не было, ніхто з людзей не пацярпеў. Ратавальнікі пітона злавілі і перадалі ў Мінскі заапарк.

На наступны дзень стала вядома, што знайшоўся гаспадар. Паводле яго слоў, пітон збег з кватэры праз акно. Заапарк вярнуў "уцекача" дахаты.

Мінскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя высвятляе ўсе абставіны здарэння. Гаспадара пітона выклічуць для дачы тлумачэнняў. Калі ён пацвердзіць, што валодае дзікай жывёлай на законных падставах, мінчука чакае штраф у памеры 490 рублёў за парушэнне ўмоў утрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі