Генсек ААН назваў 2020 год найгоршым у сучаснай гісторыі
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў 2020 год найгоршым у сучаснай гісторыі: годам "смерці, катастрофаў і адчаю". На яго думку, 2021 год павінен змяніць сітуацыю.
"У нас быў жудасны год. 2020 год, напэўна, самы дрэнны год у нашым жыцці, асабліва праз пандэмію, — казаў Гутэрыш у Генасамблеі ААН. — Мы павінны зрабіць так, каб 2021 год пераламіў сітуацыю. Неабходна змяніць адчай надзеяй".
Генсек ААН параўнаў бягучы год з 1945-м, годам заканчэння Другой сусветнай вайны. І цяпер чалавецтва вядзе вайну, толькі з каранавірусам. Але ці ўдасца сёлета дасягнуць перамогі? Антоніу Гутэрыш мяркуе, што каранавірус удасца перамагчы да 2022-га. Праўда, пры ўмове даступнасці вакцын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.