"Гэта не гаўно, а пылок": прыбіраць смярдзючую субстанцыю са Свіслачы не будуць

euroradio.fm
euroradio.fm

“Гэта не гаўно, гэта — пылок. Проста яго сагнала ў кучу, ён сабраўся і пачаў падгніваць. Таму і смурод такі”, — так работнік "Мінсводаканала" патлумачыў Еўрарадыё, чаму ў раёне кавярні "Маяк" на беразе Свіслачы ўжо амаль тыдзень стаіць, скажам так, непрыемны пах.

Ярка-зялёную ваду ўздоўж берага і смурод мясцовыя жыхары заўважылі 18 траўня. Увечары таго ж дня на месца прыехала некалькі машын МНС, уключаючы машыну хімічнай бяспекі. Ратавальнікі аператыўна абгарадзілі налёт, які з'явіўся, а супрацоўнікі Санэпідэмстанцыі ўзялі пробы рэчывы. Субстанцыя знаходзіцца каля берага ракі да гэтага часу. І да гэтага часу смярдзіць.

 

“Это не говно, это — пыльца”: убирать вонючую субстанцию из Свислочи не будут

Як распавёў Еўрарадыё начальнік вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы "Мінскводаканала" Васіль Бабей, субстанцыя не ўяўляе небяспекі — гэта пацвердзіла экспертыза Санэпідэмстанцыі. Аднак нягледзячы на непрыемны пах, прыбіраць яе не будуць па некалькіх прычынах:

“На ваду нельга выходзіць, таму што нераст. Гэта па-першае. А субстанцыя — гэта пылок і пыл. Вада мае такую ўласцівасць — да яе ўсё прыліпае. Гэтую субстанцыю і сабраць нельга — яна прасочваецца праз падхватнікі. Гэта па-другое”.

Застаецца толькі чакаць, калі субстанцыя знікне сама. Колькі ж гэта можа заняць часу?

"Гэта ўсё пройдзе вельмі нават хутка. Залежыць, вядома, ад умоў надвор'я: калі будзе навальніца і дождж, то адразу ўсё змые. А так, думаю, праз тыдзень усё пройдзе. А цяпер стаіць спёка — няма дажджу”, — працягвае Васіль Бабей.

Аналагічная сітуацыя назіраецца на берагах Свіслачы і ў іншых раёнах сталіцы. Напрыклад, смярдзючую субстанцыю можна выявіць пад мостам у скверы Старосцінская слабада, у раёне гасцініцы "Юбілейная". Па словах відавочцаў, яна там знаходзіцца ўжо трэці тыдзень. Сардэчна запрашаем у Мінск, турысты!

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі