Гэты травень у Беларусі быў цяплейшы, чым звычайна

Травень

Травень / pixabay

У траўні сярэдняя тэмпература паветра склала +14,9°С, і гэта вышэй за кліматычную норму на 1,5°С.

У выніку травень сёлета заняў 12 месца сярод самых цёплых траўняў, пачынаючы з 1945 года.

Больш за ўсё ад кліматычнай нормы тэмпература паветра адхілілася ў Гродзенскай вобласці (на 2,4°C). А менш за ўсё у Магілёўскай і Гомельскай абласцях (на 0,7°С).

Дадзеныя кліматычнай службы ЕС сведчаць: кожны з апошніх 12 месяцаў усталёўваў новы глабальны тэмпературны рэкорд для гэтай пары года. Высокія тэмпературы былі выкліканыя ў асноўным антрапагенным змяненнем клімату. Хоць у гэтым годзе збольшага адказнасць за высокія тэмпературы ляжыць на кліматычным феномене Эль-Ніньё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі