Гол Мірка Іваніча ў браму "Карабаха" (відэа)
У хатнім матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ выйграваў у "Карабаха" з лікам 1:0. Гол на 20-й хвіліне забіў Мірка Іваніч. Аднак на 54-й хвіліне госці зраўнялі лік. Ідзе другі тайм.
Тыдзень таму ў гасцявым паядынку барысаўчане святкавалі перамогу з мінімальным лікам — 1:0. У выпадку поспеху БАТЭ выйдзе ў плэй-оф, дзе пазмагаецца з клубам ПСВ з Галандыі за права выступіць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.