Грамадзянка Швейцарыі, беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ выйшла на волю

Грамадзянка Швейцарыі, беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ выйшла на волю

Грамадзянка Швейцарыі, беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ выйшла на волю. За кратамі яна правяла 17 месяцаў, а цяпер вяртаецца ў Швейцарыю праз Турцыю. Пра гэта ў Twitter паведаміў прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыё Касіс. На якіх умовах гэта адбылося, ён не ўдакладняе. Раней Хершэ адмаўлялася пісаць просьбу аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

У аэрапорт палітзняволеную прывезлі ў турэмнай робе.

Наталля Хершэ — грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання. У снежні 2020-га яна была асуджана ў Мінску на 2,5 года калоніі строгага рэжыму за супраціў міліцыянеру падчас вулічнай акцыі — на адным з жаночых маршаў сарвала балаклаву з амапаўца. У судзе Хершэ не прызнала сваёй віны, у зняволенні паводзіла сябе мужна, аб'яўляла галадоўкі, абараняючы свае правы.

Швейцарыя працяглы час дамагалася вызвалення сваёй грамадзянкі. Гэта стала магчымым пасля прыезду ў Беларусь новага швейцарскага пасла і ўручэння міністру замежных спраў Уладзіміру Макею копій даверчых грамат.

Наталля Хершэ не пісала прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

"Мы працягнем працаваць над вызваленнем усіх, хто быў арыштаваны за ажыццяўленне палітычных і грамадзянскіх правоў", — падкрэсліў Касіс.

Вызваленне палітзняволенай можа быць сігналам афіцыйнага Мінска Захаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі