Хэштэг #noRussianBaseinBelarus выйшаў у топ беларускага твітара
У сацыяльнай сетцы Twitter у топ выйшаў хэштэг #noRussianBaseinBelarus. Карыстальнікі сацсеткі актыўна пратэстуюць супраць стварэння расійскай вайсковай базы ў Беларусі. Дарэчы, у твітар-шторме паўдзельнічаў і акаўнт кандыдаткі ў прэздэнты Таццяны Караткевіч.
Нагадаем, што авіябазу плануецца стварыць у Бабруйску. Як стала вядома, функцыянаваць яна пачне ўжо ў студзені 2016 года.