Ікра, смартфоны, сігары і мыла. Што цяпер нельга везці з ЕС у Беларусь — спіс
Што нельга ўвозіць з ЕС у Беларусь
Рада Еўрасаюза 29 чэрвеня апублікавала новы санкцыйны рэгламент у дачыненні да Беларусі. Гэта вялізны — на 84 старонкі — спіс тавараў, забароненых для ўвозу ў нашу краіну.
Неўзабаве польскія мытнікі пачалі пільна надглядаць беларусаў. Тых, хто вёз нешта з “чорнага спісу”, не выпускалі — ім даводзілася вяртацца і здаваць тавары ў крамы.
Сам спіс да сённяшняга дня быў дасяжны толькі на англійскай і іншых мовах краінаў Еўрасаюза. Таму шмат для каго дагэтуль застаецца загадкай — што ж цяпер нельга везці з ЕС у Беларусь?
Еўрарадыё пераклала спіс — спасылку на гэты пераклад вы знойдзеце ў канцы артыкула. А тут мы пералічым самыя народныя тавары, якія цяпер нельга прывозіць у Беларусь з Польшчы ды іншых краін ЕС.
Тэлекамеры, лічбавыя камеры і відэакамеры
Жывыя расліны (ружы, азаліі і г.д.)
Фарбы і лакі
Фотаплёнка і фатаграфічная папера
Папера
Пража (з воўны, арганічных і хімічных валокнаў)
Тканіны з бавоўны
Мабільныя тэлефоны і смартфоны
Маніторы і праектары
Аб’ектывы для камер
Аптычныя прыборы (біноклі, маноклі і г.д.)
Праектары
Каштоўныя металы (золата, срэбра) і вырабы з іх
Гадзіннікі з каштоўных металаў і з алмазамі
Ікра і яе замяняльнікі
Крэветкі і стравы з іх
Труфелі і стравы з іх
Этылавы спірт і вадкасці з ім у складзе
Сігары і сігарылы
Дываны і іншыя напольныя пакрыцці
Радыёпрымачы
Эфірныя алеі
Мыла
Прэпараты для прыгажосці (макіяж, манікюр, зубная гігіена і г.д.)
Скура, мех і вырабы з іх
Поўны спіс забароненых да імпарту (у тым ліку фізічнымі асобамі) у Беларусь тавараў, перакладзены на рускую мову, можна знайсці ніжэй:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.