IT-спецыяліста з Віцебскай вобласці будуць судзіць за данаты
У Сянно затрымалі айцішніка
48-гадовага айцішніка з Сянно Валерыя Мяфодзіенкі будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".
Яго абвінавачваюць у фінансаванні "тэрарыстычнай" і "экстрэмісцкай" дзейнасці:
- ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
- ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці)
- ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Судовае паседжанне адбудзецца ў закрытым рэжыме 21 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.