Каб "адкасіць" ад войска, хлопец кінуў цагліну ў шкло гандлёвага павільёна
У Баранавічах 21-гадовы мясцовы жыхар кінуў цагліну ў шкло гандлёвага павільёна. Хулігана затрымалі. Высветлілася, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
Як піша газета "Вечерний Брест", спачатку хлопец тлумачыў свой учынак сваркай з маці. Аднак пасля прызнаўся, што такім чынам ён вырашыў "адкасіць" ад прызыву ў войска. У адносінах зламысніка распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Дарэчы, пасля пагашэння судзімасці яму зноў прыйдзе позва ў ваенкамат.
Здымак з архіву.